Мінскі трактарны завод быў заснаваны 29 мая 1946 года. Сёння прадпрыемства, на якім працуе больш за 16 000 чалавек, ператварылася ў аднаго з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. Мінскім трактарным заводам вырабляецца прыкладна 8-10% колавых трактароў на сусветным рынку. Прадпрыемства ўваходзіць у васьмёрку самых вядомых заводаў па выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі. У цяперашні час МТЗ пастаўляе больш за 60 мадыфікацый трактароў у сотнях выкананняў для працы ў розных кліматычных зонах. Пастаўкі трактароў «Беларус» iдуць у больш чым 60 дзяржаў.
Канкурэнтаздольнасць прадукцыі ААТ «МТЗ» праверана самім жыццём і доўгім прадстаўніцтвам на рынках высокаразвітых краін. Фермераў усіх краін трактары «BELARUS» прыцягваюць перш за ўсё сваёй надзейнасцю ў эксплуатацыі, прастатой у кіраванні, даступнасцю ў тэхнічным абслугоўванні і памяркоўнымі коштамі.