БМЗ

Беларускі металургічны завод з'яўляецца не толькі адным з найважнейшых экспарцёраў краіны. Прадпрыемства таксама рэалізуе ўсе тэхналагічныя этапы, ад вытворчасці высокатрывалай сталі да выпуску гатовых вырабаў: металапракату, труб, дроту, стальной фібры і іншага.

Металакорд, выраблены ў Жлобіне, закупляюць вытворцы аўтамабільных шын прэміум-класа (Michelin, Pirelli, Continental, Goodyear, Bridgestone). А арматура з канвеера БМЗ была выкарыстана пры будаўніцтве аб'ектаў на алімпіядзе ў Лондане ў 2012 г., у Сочы ў 2014 годзе.

Металапрадукцыя БМЗ пастаўлялася ў больш за 100 краін свету, гэта Аўстралія, Еўропа — 38 краін, Паўночная Амэрыка — 2 краіны, Лацінская Амерыка — 13 краін, Блізкі Усход і Афрыка — 39 краін, Паўднёва-усходняя Азiя — 14 краін, СНД — 10 краін.

Доля экспарту ў агульнай адгрузцы прадукцыі складае каля 85,0 працэнтаў.


► Назад

Версія для друку