БелАЗ

Кожны трэці кар'ерны самазвал у свеце выпускаецца на Беларускім аўтамабільным заводзе, які ўваходзіць у топ вядучых канцэрнаў па вытворчасці тэхнікі для горнай здабычы адкрытым спосабам і будаўніцтва.

Рэпутацыя брэнда «БЕЛАЗ» адлюстроўвае гады стабільнага развіцця. Пастаяннае павышэнне эфектыўнасці вытворчасці, удасканаленне тэхналогiй, укараненне інавацый — толькі такі падыход да працы дазваляе цалкам адказваць на патрабаваннi рынку.

♦ 30% сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці належаць кампаніі

♦ геаграфія паставак тэхнікі – больш за 80 краін свету

♦ 450 тонн грузападымальнасць самага вялікага ў свеце кар'ернага самазвала БЕЛАЗ-75710

♦ больш мадыфікацый кар'ернай тэхнікі распрацавана для працы ў розных кліматычных ўмовы

Цікавы факт: толькі ўявіце, самая вялікая жывёла ў свеце, якім лічыцца блакітны кіт, важыць каля 200 тон. То ёсць БелАЗ-75710 можа (у тэорыі вядома) перавезці цэлых двух такіх грамадзін!


► Назад

Версія для друку