Інфармаванне аб дакументах замежнай дзяржавы

11 ліпеня 2023 г. уступілі ў сілу змяненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якія ўстанаўліваюць, што:

  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія на дзень уступлення ў сілу закона маюць замежны дакумент – грамадзянства або пасведчанне на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны праінфармаваць аб гэтым органы унутраных спраў ці органы дыпламатычнай службы цягам трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу закона;
  • грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія набылі / атрымалі замежны дакумент – грамадзянства або пасведчанне на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны праінфармаваць аб гэтым органы унутраных спраў ці органы дыпламатычнай службы цягам трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў.

ВАЖНА.
Інфармаванне наконт:

  • набыцця замежнага грамадзянства – гэта прадастаўленне дакумента аб даце і (або) падставах набыцця грамадзянства замежнай дзяржавы;
  • атрымання пасведчання на жыхарства – гэта прадастаўленне пасведчання на жыхарства або іншага дакумента, што прыраўноўваецца да яго, г. зн. дакумента, які прадастаўляе грамадзянам права на пражыванне ў замежнай краіне звыш за 90 дзён у год (у паўгоддзе) і не з’яўляецца візай;
  • атрымання іншага дакумента, які прадастаўляе права на ільготы і іншыя перавагі, – гэта прадастаўленне дакумента, які пацвярджае этнічную прыналежнасць грамадзяніна ці яго этнічную самаідэнтыфікацыю, а таксама прадастаўляе ў замежнай краіне права на ільготы і перавагі ў палітычнай, рэлігійнай ці іншых сферах, звязаных з нацыянальнай прыналежнасцю (напрыклад, карта паляка).

Грамадзянін можа праінфармаваць:

Прадастаўленне інфармацыі ў пасольства ці консульскую ўстанову Беларусі (не ў Міністэрства замежных спраў!) магчыма праз:

  • непасрэдны зварот самога грамадзяніна або яго прадстаўніка (у адносінах да непаўналетніх інфармацыю прадастаўляюць законныя прадстаўнікі);
  • накіраванне пісьмовага зварота поштай;
  • накіраванне інфармацыі на электронную скрыню ў дамене @mfa.gov.by (толькі калі сайт https://обращения.бел ў вашым рэгіёне не працуе!).

Заяўнік прадастаўляе:

  • паведамленне
    • спампаваць форму для запаўнення ў электронным выглядзе можна тут;
    • спампаваць бланк для ўласнаручнага запаўнення можна тут.
  • копію замежнага дакумента (старонкі, што змяшчаюць звесткі пра прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) грамадзяніна, назву, серыю (пры наяўнасці), нумар, дату выдачы, тэрмін дзеяння, у тым ліку пра дату ці (альбо) падставы набыцця грамадзянства замежнай краіны);
  • дакумент, які пацвярджае асобу заяўніка: пашпарт або ідэнтыфікацыйная картка (пры асабістым звароце).

Пры асабістай падачы апавяшчэння прадстаўніком (законным прадстаўніком) грамадзяніна таксама прадстаўляецца дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы (даверанасць, пасведчанне аб нараджэнні непаўналетняга або іншы дакумент).

ВАЖНА.
У выпадку атрымання грамадзянінам новага замежнага дакумента або падаўжэння тэрміну яго дзеяння інфармаванне ажыццяўляецца ў тым жа парадку і ў той жа тэрмін.

Інфармацыя аб замежным дакуменце лічыцца прынятай:

Парадак прадастаўлення інфармацыі аб замежным дакуменце праз органы ўнутраных спраў варта ўдакладняць у падраздзяленні па месцы звароту.

У выпадку неадпаведнасці патрабаванням да інфармацыі аб замежным дакуменце яна лічыцца непрынятай. У выпадку адпаведнасці выдаецца / дасылаецца апавяшчэнне з пячаткаю замежустановы і подпісам консульскай службовай асобы.

________________________________________________________________________________________

Заканадаўства наконт інфармавання аб дакументах замежнай дзяржавы:

  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2002 г. № 136-З «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»;
  • Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2023 г. № 242-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»;
  • пастанова Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2023 № 140/10 «Аб прадастаўленні інфармацыі наконт дакументаў замежнай дзяржавы».

 

Версія для друку